Перайсці да зместу

Томас Грэм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Томас Грэм
англ.: Thomas Graham
Дата нараджэння 20 снежня 1805(1805-12-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 1869(1869-09-11)[1][2] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта, фізік
Навуковая сфера хімія, калоідная хімія і дыфузія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томас Грэм (англ.: Thomas Graham, 21 снежня 1805, Глазга — 16 верасня 1869, Лондан) — шатландскі хімік, які вядомы як адзін з заснавальнікаў калоіднай хіміі, а таксама сваімі піянерскімі працамі ў галіне дыялізу і дыфузіі газаў.

Нарадзіўся ў Глазга, Шатландыя. Бацька Грэма быў паспяховым тэкстыльным прамыслоўцам і хацеў, каб яго сын стаў святаром у Царкве Шатландыі. Томас Грэм стаў ў 1819 годзе студэнтам універсітэта Глазга, праявіў цікавасць да хіміі. Помнік Грэму ў Глазга

У 1826 годзе, пасля атрымання ступені магістра мастацтваў, ён пакінуў універсітэт. Пасля працаваў у розных каледжах і ўніверсітэтах: у 1827—1828 гадах у Эдынбургскім універсітэце, з 1829 года — у універсітэце Глазга (з 1830 — прафесар). У 1829 годзе адкрыў закон аб адноснай хуткасці вытоку розных газаў праз порыстую паверхню або штучную мембрану пры аднолькавых умовах. У 1837—1855 гадах — прафесар Лонданскага ўніверсітэцкага каледжа. Апошнія 15 гадоў жыцця (1854—1869) Грэм займаў пасаду дырэктара Манетнага двара.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1836 годзе Лонданскае каралеўскае таварыства ўзнагародзіла навукоўца адной са сваіх вышэйшых узнагарод — Каралеўскім медалём; у 1850 годзе Грэм быў ўдастоены гэтай узнагароды ў другі раз.

У 1841 годзе Грэм стаў адным з заснавальнікаў Лонданскага хімічнага таварыства і яго першым прэзідэнтам (1841—1843, 1845—1847). З 1866 года замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук і Шведскай каралеўскай акадэміі навук.

Зноскі